У Міжнародны Дзень пажылых людзей, 1 кастрычніка, у Баранавіцкім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі прайшло свята Пад знакам дабрыні, вопыту, мудрасці, цяпла – у гонар нашых ветэранаў сярэбранага і Залатога узростаў.
У першай палове дня адбыліся сустрэчы ветэранаў арганізацыі з маладымі супрацоўнікамі. Праведзена дыялогавая пляцоўка «Урокі жыцця для маладога пакалення». У ходзе размовы старэйшае пакаленне падзялілася каштоўным вопытам. Ветэраны былі інфармаваныя аб стане спраў у арганізацыі, прынцыпах развіцця. Прагучалі ў іх адрас словы падзякі за стварэнне трывалага падмурка арганізацыі і перадачу вопыту маладым супрацоўнікам, аказана матэрыяльная дапамога. Для ветэранаў быў арганізаваны салодкі стол, дзе яны змаглі пагутарыць адзін з адным, падзяліцца сваім вопытам з супрацоўнікамі прадпрыемства.
У другой палове дня ветэраны наведалі святочны канцэрт у гарадскім доме культуры, арганізаваны кіраўніцтвам горада.